Я паэт у вёскі астатні...

Сяргей Ясенін

Марыенгофу



Я паэт у вёскі астатні.
Сціплы ў песнях дашчаны мост.
Я стаю за абедняй расстання,
Што кадзіць жаўталіст бяроз.
 
Свечка з воску цялеснага роўна
Дагарыць — залаты ўспамін.
І драўляны гадзіннік поўні
Прахрыпіць мне дванаццаць гадзін.
 
На сцяжыну блакітнага поля
Госць жалезны выйдзе на скон.
І зару аўсянага болю
Чорнай жменяй захопіць ён.
 
Не жывыя, чужыя далоні,
Гэтым песням пры вас не жыць!
Толькі будуць калоссі-коні
Па кармільцы старым тужыць.
 
Ржанне іх з паніхіднай паляны
Вецер будзе смактаць адзін.
Скора, скора гадзіннік драўляны
Прахрыпіць мне дванаццаць гадзін!

Іншыя творы: Сяргей Ясенін