Клён ты мой апалы, клён заледзянелы...

Сяргей Ясенін

Клён ты мой апалы, клён заледзянелы,
Што стаіш, сагнуты, пад завеяй белай?
 
І ці ты што ўбачыў? Ці пачуў у цішы?
Быццам бы ва вёску прагуляцца выйшаў.
 
І, нібыта п’яны, пры глухой дарозе
Ты нагу цяжкую ў гурбе прымарозіў.
 
Што са мною стала, сёння не вядома —
З маладой сябрыны не дайду дадому.
 
Там вярбу прывеціў, там сасну прыкмеціў,
Песню пад завею ім спяваў аб леце.
 
Сам сябе лічыў я гэтакім жа клёнам,
Толькі не апалым, а, як май, зялёным.
 
Я свістаў, здурэлы, ветру наўздагонку,
Абдымаў бярозку, як чужую жонку.
 
28.ХІ.25

Іншыя творы: Сяргей Ясенін