Вечар бровы нахмарыў у злосці...

Сяргей Ясенін

Вечар бровы нахмарыў у злосці.
Што за коні стаяць у журбе?
Ці не ўчора прапіў маладосць я?
Разлюбіў ці не ўчора цябе?
 
Не храпі, запазнелая тройка!
Праляцела жыццё. Дзе сляды?
Можа, заўтра бальнічная койка
Супакоіць мяне назаўжды.
 
Можа, заўтра зусім шчаслівы
Я пайду, акрыяўшы навек,
Слухаць песні чарэмхаў і ліўняў,
Чым здаровы жыве чалавек.
 
І забуду я змрочныя сілы,
Што вымервалі мне труну.
Воблік з ласкі ўвесь! Воблік мілы!
Я цябе не забуду адну.
 
Хай любіць буду я другую,
Ды і з ёю, з любай, з другой,
Раскажу пра цябе, дарагую,
Што я некалі зваў дарагой.
 
Як ляцела вясна былая,
Раскажу, хоць былой не была.
Галава ж ты мая віхравая.
Да чаго ж ты мяне давяла?

Іншыя творы: Сяргей Ясенін