Чуеш — сані гоняць, чуеш — сані гоняць...

Сяргей Ясенін

Чуеш — сані гоняць, чуеш — сані гоняць.
З любаю згубіцца вольна ў белых гонях.
 
А вятрэц вясёлы з бояззю раўнівай,
Коціцца званочак голаю раўнінай.
 
Эх вы, сані, сані! Конь ты мой буланы!
Недзе на паляне клён ад скокаў п’яны.
 
Запытаць пад’едзем — гэта што такое?
І заскачам разам пад тальянку трое.
 
1925

Іншыя творы: Сяргей Ясенін