У спякоту валасоў маіх...

Сяргей Ясенін

У спякоту валасоў маіх
Лебедзі слухмяных рук ныраюць.
Спеў кахання — ён адзін для ўсіх —
Людзі ўсе пяюць і паўтараюць.
 
Шчасцю пеў далёкаму свайму,
Зноў пяю, ад радасці не ўпотай,
І глыбока дыхае таму
Слова, прашаптанае пяшчотай.
 
Калі вылюбіць да дна душу,
Сэрца стане глыбай залатою,
Тэгеранскай поўні не схлушу —
Не сагрэць ёй песні цеплынёю.
 
Я не знаю, як жыццё пражыць:
Дагарэць мне ў ласках любай Шагі
Ці пад старасць боязна тужыць,
Што не стала песеннай адвагі.
 
Кожнай песні салаўі свае,
Што прыемна вуху, што — для вока.
Калі песню кепска перс пяе,
Ад Шыраза вырас ён далёка.
 
Пра мяне, як песні не забылі,
Людзі, кожнаму кажыце ўслых:
Ласкавей спяваў бы — загубілі
Лебедзі слухмяных рук тваіх.
 
1925

Іншыя творы: Сяргей Ясенін