Ні мальбы, ні крыўды, ні дакору...

Сяргей Ясенін

Ні мальбы, ні крыўды, ні дакору,
Яблыневы дым - мае гады.
Восень згаслым золатам адорыць,
Я не буду болей малады.
 
Сэрцу не шчымець забытым болем,
Халадком яго не наталю.
Басанож блукаць не звабіць болей
Край бярозавага паркалю.
 
Валацуга-дух, займайся шырай,
Вуснаў вогнішча разварушы.
О, мая растрачаная шчырасць,
Шал вачэй і крыгалом душы.
 
Паскупелі ўсе мае жаданні.
Я прысніў цябе, жыццё? Зірні:
Быццам я вясновым гулкім раннем
На ружовым праскакаў кані.
 
Медзь лістоў ласкава льецца з клёнаў,
Нас чакае ў гэтым свеце тло.
У вяках жа будзь ты бласлаўлёна,
Што ўсквітнецца і сканаць прыйшло.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін