Над аконцам месяц. Пад аконцам вецер...

Сяргей Ясенін

Над аконцам месяц. Пад аконцам вецер.
Абляцелы топаль серабрыста свеціць.
 
Дальні плач тальянкі, голас адзінокі —
І такі радзімы, і такі далёкі.
 
Плача і смяецца песня удалая,
Дзе ты, мая ліпа? Ліпа векавая.
 
Я і сам калісьці ў свята сінім ранкам
Да сваёй любімай бег-ішоў з тальянкай.
 
А цяпер ніяк я з мілай не сыдуся.
Пад чужую песню плачу і смяюся.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін