Лістападзіцца, лісце падае...

Сяргей Ясенін

Лістападзіцца, лісце падае.
Сіплы вецер
Ад стогну аглух.
Хто парадуе сэрца парадаю?
Хто ято супакоіць, мой друг?
 
З найцяжкімі павекамі
Поўню бачу я не ўпершыню.
Зноўку пеўні абкукарэкалі
Абасененую цішыню.
 
Прысвітальнае. Сіняе. Ранняе.
І раскоша залётная зор.
Загадаць бы жаданне парайнае.
Да світання не гасне дакор.
 
Што жадаць пад жыццёваю ношаю,
Праклінаючы лёс свой і дом?
Я хацеў бы цяпер харошую
Бачыць любую пад акном.
 
Каб з вачыма яна васільковымі
Толькі мне —
Аднаго прашу —
І пачуццямі новымі й словамі
Супакоіла грудзі й душу.
 
Каб пад гэтаю белаю поўневасцю,
Дзе калісьці мне лёс спрыяў,
Я над песняй не млеў, не вяў,
Весялосцю чужою поўніўся,
Маладосць сваю не шкадаваў.
 
1925

Іншыя творы: Сяргей Ясенін