Снежная замець круціць бойка...

Сяргей Ясенін

Снежная замець круціць бойка,
Полем імчыцца чужая тройка.
 
Буйнасць чужая на тройцы часціць.
Дзе мая радасць? Дзе маё шчасце?
 
Знікла ўсё з віхрам далі замглёнай
Вось на такой жа тройцы шалёнай.
 
1925

Іншыя творы: Сяргей Ясенін