Сыпле чаромха ўкруг снегам...

Сяргей Ясенін

Сыпле чаромха ўкруг снегам,
Зелень у кветках, расе.
Рунь захапіўшы набегам,
Ходзяць гракі ў паласе.
 
Гнуцца шаўковыя травы,
Пахне смалістай сасной.
Ой ты луг, дуб кучаравы, —
Я адурманен вясной!..
 
Сып жа, чаромха, мне снегам,
Птушкі, ўслаўляйце красу.
Я разухабістым бегам
Пенаю цвет разнясу.
 
1910

Іншыя творы: Сяргей Ясенін