Поўняй хіліўся вечар пагожы...

Сяргей Ясенін

Поўняй хіліўся вечар пагожы,
Быў я калісьці юны, прыгожы.
 
Толькі ўтрымаць, паўтарыць немагчыма,
Што праляцела... здалёку... міма...
 
Сэрца астыла, і выцвілі вочы...
Сіняе шчасце! З поўняю ночы!
 
1925

Іншыя творы: Сяргей Ясенін