Драбналессе. Стэп, прыволле...

Сяргей Ясенін

Драбналессе. Стэп, прыволле
І святло на ўсе бакі.
І рыдаюць зноў між поля
Пераліўныя званкі.
 
І дарога любай стала,
Непрыглядная спрадвек,
Па якой гуляў нямала
Кожны рускі чалавек.
 
Эх вы сані! Што за сані!
Звоны мерзлыя асін.
У мяне бацтькі - сяляне,
Ну, а я - сялянскі сын.
 
Напляваць мне на славутасць,
Калі тут зямля мая,
Гэты чахленькі закутак
Шмат гадоў не бачыў я.
 
Той, хто бачыў, не забудзе
Гэты край, што не абняць,
І бярозцы кожнай будзе
Ножку рад пацалаваць.
 
Як жа мне не праслязіцца,
Калі з венкай, як на злосць,
Будзе побач весяліцца
Рускіх вёсак маладосць.
 
Эх, гармонік! Не забава -
Смерць-атрута голас твой!
Вось чаму любая слава
Прападае трын-травой!

Іншыя творы: Сяргей Ясенін