Клён ты мой апалы, клён абледзянелы...

Сяргей Ясенін

Клён ты мой апалы, клён абледзянелы,
Што ты разгайдаўся пад завеяй белай?
 
Можа, што пачуў ты у завейнай цішы?
Быццам бы за вёску пагуляць ты выйшаў.
 
І, як п’яны стораж, змогся пры дарозе,
Праваліўся ў гурбу і нагу змарозіў.
 
Ах, і сам я сёння нешта стаў нястойкі:
Не дайду дадому ад сяброў з папойкі.
 
Там вярбу сустрэў я, там сасну прыкмеціў,
Пад завею песні ім спяваў аб леце.
 
Сам сабе здаваўся я такім жа клёнам,
Толькі не апалым, а пышназялёным.
 
І забыў на скромнасць, я здурнеў не трошку,
Як чужую жонку, абдымаў бярозку.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін