Б’ецца ў вокны месяц, а пад вокны — вецер...

Сяргей Ясенін

Б’ецца ў вокны месяц, а пад вокны — вецер.
Голая таполя стылым срэбрам свеціць.
 
Недзе плач тальянкі, голас адзінокі —
А такі ён блізкі, а такі далёкі.
 
Плача і смяецца песня віхравая.
Дае ты, мая ліпа? Ліпа векавая?
 
Ці ж не сам калісьці днём святочным зранку
Я ішоў да любай, развінаў тальянку.
 
Анічога любай я цяпер не значу.
Пад чужую песню сумным смехам плачу.
 
1925

Іншыя творы: Сяргей Ясенін