«Мітусіцца блакітны пажар...»

Сяргей Ясенін

Мітусіцца блакітны пажар,
Падзабыліся родныя далі.
Упершыню пра каханне, нажаль,
Заспяваў, як зарокся скандаліць.
 
Быў я ўвесь як запушчаны сад,
На жанчын і напоі быў ласы.
Разлюбілася крочыць назад -
Піць з жыццём праз люстэрка сам на сам.
 
Мне бы толькі глядзець на цябе,
У вачэй златакараю бездань,
Быць у шчасьці з табой і ў журбе,
Каб да іншага ты ня побегла.
 
Рухі плыўныя, лёгкі твой стан,
Ты бы ведала сэрцам упартым,
Як умее кахаць хуліган,
З непадкупным якім азартам.
 
Я б навекі забыўся шынкі
Я бы вершы пісаць закінуў,
Толькі б тонка кранацца рукі,
Валасоў тваіх павуціння.
 
Я б навекі пайшоў за табой
І ў свае, І ў далёкія далі ...
Раз ужо заспяваў пра любоў,
То, напэўна, і хопіць скандаліць.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін