Кофтачка з блакіту. Сінь журботных воч...

Сяргей Ясенін

Кофтачка з блакіту. Сінь журботных воч.
Любай не сказаў я праўды ў тую ноч.
 
Запытала: «Беліць завіруха бель?
Запаліць бы ў печцы ды паслаць пасцель».
 
Адказаў я: «Нехта ў звонкай цішыні
Белыя пялёсткі сыпле з вышыні.
 
Запалі ты ў печцы, пасцялі пасцель,
Без цябе на сэрцы завірухі бель».
 
1925

Іншыя творы: Сяргей Ясенін