Выткаўся на возеры ціхі ўзор зары...

Сяргей Ясенін

Выткаўся на возеры ціхі ўзор зары.
Зноў глушцы са звонамі плачуць у бары.
 
Недзе плача івалга — у дупле ў цішы.
Толькі не да плачу мне — светла на душы.
 
Знаю, выйдзеш вечарам на залом дарог,
Сядзем свежым прыцемкам пад суседні стог.
 
Зацалую дап’яна, вымну кветкаю,
Хмельнаму ад радасці — вецер сведкаю.
 
Ты сама пад ласкамі скінеш шоўк фаты,
Аж да рання п’яную аднясу ў кусты.
 
Хай глушцы са звонамі плачуць у бары,
Ёсць туга вясёлая ў барвасці зары.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін