Я ўсё вырашыў і без вяртання...

Сяргей Ясенін

Я ўсё вырашыў і без вяртання
Пакідаю я свой родны край.
Ўжо не будзе мяне на світанні
Прывітаць каля селішча гай.
 
Мая хатка зусім ссутуліцца,
Не сустрэне стары сабака.
На маскоўскіх заблытаных вуліцах
Згіну я — няўдалы пісака.
 
Палюбіў гэты горад з вязамі,
Але ссохся ён, спарахнеў.
Спіць у ім залатая Азія,
Спіць у ім купалоў дзіўны спеў.
 
А калі ноччу свеціць месяц,
Зоркі выйдуць услед яму,
Зноў мне голаву ў суме звесіць
І завулкам цягнуцца ў карчму.
 
Паўсюль жахі у гэтай бярлозе...
І ўсю ноч, аж да самага ранку
Мне сябры — прастытуткі ды злодзеі —
Ім я вершы чытаю са шклянкай.
 
Сэрца б'ецца часцей з крокам кожным,
І ўжо словы ляцяць недарэчы:
— Павярнуцца назад мне не можна,
Страціў твар свой даўно чалавечы.
 
Мая хатка зусім ссутуліцца,
Здох даўно той стары сабака.
На маскоўскіх заблытаных вуліцах
Недзе згінуў чарговы пісака...

Іншыя творы: Сяргей Ясенін