Сядзем побач добрым ладам...

Сяргей Ясенін

Сядзем побач добрым ладам.
Вочы ў вочы — спрэчым скруху.
Прагну пад святым паглядам
Слухаць страсці завіруху.
 
Гэта восеньскае золата,
Валасоў русявых пасма —
Завітала ўсё, як золак,
Як ратунак лавеласа.
 
Я пакінуў край, дзе травы
Зацвітаюць толькі нашча.
З гарадской палыннай славы
Я хацеў пражыць прапашчым.
 
Каб душа, тугу злыгаўшы,
Не згадала сад і лета,
Дзе пад музыку люгашак
Я расціў сябе паэтам.
 
Восень там цяпер такая ж...
Клён і ліпы ў шыбах цёмных
Лапамі галін шукаюць
Тых, каго дагэтуль помняць.
 
Іх даўно няма на свеце.
Сціхлы месяц на пагосце
На крыжах праменнем меціць,
Што да іх нам быць у госці,
 
Што, аджыўшы ўсе трывогі,
Пойдзем змоўкліва пад шаты.
Хваляватыя дарогі
Радасцю жывых багаты.
 
Сядзем побач добрым ладам.
Вочы ў вочы — спрэчым скруху.
Прагну пад святым паглядам
Слухаць страсці завіруху.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін