Да спаткання, друг мой, да спаткання...

Сяргей Ясенін

Да спаткання, друг мой, да спаткання.
І сабе і сэрцу не пярэч.
Лёсам вызначанае расстанне —
Абяцанне будучых сустрэч.
 
Да спаткання, друг мой,
без рукі і слова,
Не сумуй і не журбоць брывей, —
У жыцці канаць зусім не нова,
Толькі й жыць, вядома, не навей.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін