Капітан зямлі

Сяргей Ясенін

Яшчэ ніхто
Не кіраваў планетай,
І не спяваў
Нікому гімнаў я.
Ды толькі ён
Узняў руку над светам,
Сказаўшы: «Свет —
Адзіная сям’я».
 
Я не захоплеп
Гімнамі герою,
Не трапячу
Крывяправодам жыл,
Але шчаслівы,
Што глухой парою
Адным пачуццем з ім
І дыхаў я,
І жыў.
 
Не толькі нам,
Якім усё так блізка,
А стала зразумела
Ўсім жывым,
Што сціплы хлопчык
З горада Сімбірска
Стаў у сваёй Краіне
Рулявым.
 
Між гулу хваляў
У сваёй расчыстцы,
Увесь дабра
Суровага парыў,
Ён многа мысліў
Па-марксісцкі,
Зусім па-ленінскі
Тварыў.

Іншыя творы: Сяргей Ясенін