Мая малітва

Якуб Колас

Сную адзін я, бы закляты,
У смутку марна трачу дні.
Вярні мне, Божа, мае страты,
Пачуцце крытыкі вярні!
 
Ты навучы глядзець цвяроза
На ўсё, што вабіць здаляка.
Выбаў нас, Божа, ад пагрозы
Насіць ярмо замест вянка.



 
14/І 1946

Іншыя творы: Якуб Колас