А. А. К.-Я.-Б.

Якуб Колас

Не скончана песня, а гуслі разбіты,
Мой голас да Вас не дайшоў.
Але не забыта ўсё, што пражыта –
Ды можа не трэба больш слоў?
 
Пралёг паміж намі рубеж невідомы –
На ростані ЧЫСТЫХ дарог,
А думкі вандруюць далёка ад дому –
Няхай жа рассудзіць нас Бог!
 
Як добраму другу, скажу я Вам шчыра:
        Мне цяжка і крыўдна. Чаму?
Няма мне на сэрцы спакою і міру –
Мне сумна без Вас аднаму.
 
І сум мой не згіне, як шчэпка ў пажары,
З душы не развеецца муць...
А Вам няхай добрыя думкі і мары
Цудоўную казку саткуць!
 
Яшчэ што сказаць мне Вам на развітанне?
Жыву я сягоння адным:
Няхай яшчэ будзе нам радасць спаткання,
        А ліха развеецца ў дым!



 
13 мая 1950

Іншыя творы: Якуб Колас