«Роі» і «хрыпы»

Якуб Колас

Плюну я на «роі»,
Наплюю на «хрыпы»
Ды пайду пад хвоі,
Пад дубы, пад ліпы.
 
Дайце ж перадышкі,
Няхай «роя» спухне.
Ні дна, ні пакрышкі
Ёй, лацінскай кухні!
 
Дай, Божа, ніколі
Дактароў не ведаць.
Лепш у чыстым полі
Снедаць і абедаць.



 
24/V 1946

Іншыя творы: Якуб Колас