"Не ведаю, каму сказаць мне «дзякуй»..."

Якуб Колас

* * *
 


Не ведаю, каму сказаць мне «дзякуй»
За тое, што ізноў сустрэў вясну,
Пражыўшы семдзесят гадоў без гаку.
Сустрэць бы, Божухна, яшчэ адну.



 
Чэрвень, 1950

Іншыя творы: Якуб Колас