У турме

Якуб Колас

Сонца ўстане, сонца зойдзе,
Дзень заменіць ночкі цьма,
А над намі чорнай хмарай
Вісне цесная турма.
 
Птушкі вылецяць на зіму,
Птушкі зноў ляцяць сюды,
Мы ж марнуемся ў астрозе,
Трацім лепшыя гады.
 
Дні мінаюць, дні праходзяць,
Летам зменіцца зіма,
А мы сохнем і марнеем,
Нам тут радасці няма.
 



 
[1910]

Іншыя творы: Якуб Колас