Сталінскае слова

Якуб Колас

У хвалях эфіру, як мудрасць зямлі,
Далёка ў прасторы
Праз долы і горы
Натхнёныя словы плылі.
 
Плылі, як праменні, будзілі глухіх,
Развязвалі вочы
Сялянам, рабочым
Замежных краін і сваіх.
 
Ён сеяў, як сейбіт, настаўнік і друг
                  У сэрца народаў
Тых слоў карагоды,
Што радасцю поўнілі слух.
 
Гаіў нашы раны жывою вадой,
Паказваў дарогі
І шлях перамогі
Над цемрай крывавай, пустой.
 
  Вялікую веру і крыллі арла
У цяжкай часіне
Падаў ён краіне,
        Каб слава яе расцвіла.
 
Жыві, правадыр наш! Пад сцягам тваім
Жыві, наша слава!
 
Згінь, вораг крывавы!
Развейся ў попел, у дым!



 
9/ХІ 1941

Іншыя творы: Якуб Колас