Пастушок

Якуб Колас

Блеск гарачы слепіць вочы,
Душна ў лесе і ў палёх.
За гавядай аж да ночы
Зранку прышчыцца Цімох.
 
Эх, нялёгка за скацінкай!
Годам сцягнецца дзянёк,
Нецярпліва жджэ хлапчынка,
Ды не скора вечарок.
 
Торба з хлебам за плячыма,
Высах-выпетрыў хлябок.
Мерыць цень не раз вачыма,
Лічыць крокі пастушок.
 
А на полі нікагутка,
Толькі ён адзін, як пень,
Толькі больш наводзіць смутку
Звонам крылляў авадзень.



 
[1910]

Іншыя творы: Якуб Колас