"Я стаю на мяжы..."

Якуб Колас

* * *
 


Я стаю на мяжы...
Год мой новы! Скажы,
Што будзе са мною?
 
Цяжак год быў стары...
А якія дары
Ты нясеш з сабою?..
 
Мне не трэба дароў —
Быў бы жыў ды здароў,
Былі б дома жывы,
 
Дачакацца б вясны,
Ды вярнуцца б з вайны,
Быў бы я шчаслівы.



 
22/Х 1915

Іншыя творы: Якуб Колас