Гурка і Лідвалі

Якуб Колас

Гурка і Лідвалі
Доўга хлеб трымалі.
Людзі галадалі,
Хлеба ўсе чакалі.
 
Гурка і Лідвалі
Хлеба не давалі;
Грошы прападалі
У руках Лідвалі.
 
Людзі мала зналі
Пра дзелы Лідвалі.
Чуем – шум паднялі:
Мусіць, хлеб прыслалі.
 
Мы аж заскакалі:
Маладзец Лідвалі!
Не шкадуй мякіны!
Шчысцілі судзіны.
 
Пасля як пазналі,
Што нас ашукалі,
Баяцца мы сталі,
Што мякіну пхалі.
 
Гурка і Лідвалі
Хлеб дэкляравалі.
Дарма на Лідвалі
Мы надзеі клалі...
 
Суддзі! засудзіце
Гурку і Лідвалі,
Каб і ім мякіны
У жывот напхалі!



 
[1906]

Іншыя творы: Якуб Колас