"Адступілася радасць мая ад мяне..."

Якуб Колас

* * *
 


Адступілася радасць мая ад мяне,
Смех, як іскра ў тумане, пагас,
А ў душы, нібы ў студні, на дне
Камень болю ўпаў і завяз.
 
Хто ж навёў на мяне гэты боль і журбу?
З-за чаго я пакуту нашу?
Гэта ведае той, каму скаргу-жальбу
Я, забыты, сягоння пішу.
 
Дык няхай жа мой боль і пякучы мой сум
Тое сэрца хоць злёгку кране,
Хоць паблеклы вянок з даўно выцвіўшых дум
Мне напомніць няхай аб вясне.



 
28/VII 1943

Іншыя творы: Якуб Колас