Пасланне прэпадобнаму Сергію на вуліцы Захарава

Якуб Колас

О, Сергій прэпадобны!
Пішу даклад падробны.
 
Мала сплю без парашкоў,
З парашкамі горай.
Я прашу, каб я здароў,
Дапамогі скорай.
 
«Без музыкі, без дуды
Ходзяць ногі не туды».
 
Сказана ў пісанні,
У святым сказанні.
Эх, вы, палкі-елкі
Стопачку б гарэлкі!



 
14/ХІ 1955

Іншыя творы: Якуб Колас