Я і сабака

Якуб Колас

Адна ў мяне з сабакам рыса,
І я цяпер сабаку друг,
Бо хоць і розная ў нас пыса,
Але адзін у нас ланцуг.
 
Вось сяду, скажам, у машыну,
Хачу сайсці, не смей, дружок!
А можа раптам на хвіліну
Заскочыш, браце, у шынок!



 
17/IV 1956

Іншыя творы: Якуб Колас