П. В. Саевічу

Якуб Колас

Не спяшайся, мой Платоне,
Уляцець з бальніцы.
Мы ж тут, браце, не ў палоне,
Больш займай жывіцы.
 
Няхай цалкам згінуць «хрыпы»
І асядуць «роі» –
І без нас пасадзяць ліпы,
І дубкі, і хвоі.
 
Адпачынь, пазбаўся болю,
        Каго, чаго шкода?
Яшчэ хопіць, мой саколю,
Пасяджэнняў, сходаў.
 
Як выходзіць, калі хрыпу
Поўная каністра,
Не заглушыць, брат, іх скрыпу
Цыркуляр міністра.



 
10/Х 1948

Іншыя творы: Якуб Колас