Крапіва і трава

Якуб Колас

Наракала крапіва
На свой лёс пякучы.
І сказала ёй трава:
«Кветкай будзь пахучай.
 
І расці ты расцвятай
На радасць стварэнням,
У тым ліку і мне ззяй
Сонечным праменнем!»
 
Ускіпела крапіва,
        Гневу сыпле пырскі.
– «Не хадзі ка мне, трава,
Чуеш, а ні блізка!» –
 
На траве халодны пот,
Стан яна прыгнула
І усю ночку напралёт
З крыўды не заснула.
 
Адкажы, Алеся, мне,
Слоў збяры абрыўкі:
Ці ёсць рацыя, ці не
        У словах крапіўкі?



 
Ноч,
11-12/VII 1946

Іншыя творы: Якуб Колас