"Я прагна слухаю навіны..."

Якуб Колас

* * *
 


Я прагна слухаю навіны,
Схіліўшы вуха на Маскву,
І ўсё чакаю той хвіліны,
Што ўзніме вышай галаву.
І знаю я, і цвёрда веру, —
Ён прыйдзе, той жаданы час,
Што нам адпусціць усю меру...



 
[10.1941-11.1941]

Іншыя творы: Якуб Колас