Падпальшчыкі вайны
1. Трумэну
Вось Трумэн, прэзідэнт, прыслужнік Уол-стрыта:
У бойку сунуўся, і рыла ўжо набіта.
2. Ачасану
А вось і Ачасан... ачэсан, ды не дужа:
Дзе б ён ні сеў, заўсёды сядзе ў лужу.
3. Далесу
На Далеса зірніце – біты ліс,
І ўсюды свой усуне чмыс.
4. Чэрчылю
Ну, Чэрчыля, старога лорда,
Адразу выдае разбойніцкая морда.
5. Тругве Лі
Шаноўны Тругве Лі,
Салдат на варце міра!
Ці многа ж хоць далі,
Што ўпрогся ў воз банкіра?
6. Макартуру
Стратэг мышыны, кат заядлы,–
Такі Макартур, кусок падлы.
[1950]