Малітва ардэнаносцу Сергію Мінскаму

Якуб Колас

І Сергія малю і тройцу прасвятую –
Наліць амброзіі ў бутэлечку пустую.
 
Не толькі ж піць пітво «сіе» багам –
Няхай перападзе яно крыху і нам.
 
Няхай наш дабрабыт падымецца ды крута!
Няхай жа і малітва мая будзе ўчута.
 
Закон стацыянарны не балуе...
Ратуй нас, Госпадзі, памілуй. Алілуйя!
 
 
Моліцца нядураны Якуб Колас



 
[1946–1953]

Іншыя творы: Якуб Колас