Песняру Максіму Рыльскаму

Якуб Колас

Паэт-летапісец, мой дружа Максіме,
Цудоўнай паэзіі сад,
Што ўзносіць высока паэтава імя
І цветам духмяным багат!
 
Прымі прывітанне і пажаданне
Здароўя, удачы, пясняр!
Няхай жа красуе паэзіі ззянне,
Няхай жа квітнее твой дар.



 
Сакавік 1955

Іншыя творы: Якуб Колас