"Адстану я, і час разлукі..."

Якуб Колас

* * *
 


Адстану я, і час разлукі –
Неунікнёны час,
Ідзі ж, мой сын, пад жыцця гукі,
Што радавалі нас.
 
Няхай мяне не будзе ў свеце.
Ну, што ж? аджыў час і памёр.
Але няхай дзьме добры вецер
І дзьме на наш касцёр.
 



 
18/VII 1946

Іншыя творы: Якуб Колас