"Цяжкіх дарог вы змералі нямала..."

Якуб Колас

* * *
 


Цяжкіх дарог вы змералі нямала,
Бліскучы след паклаўшы на зямлі,
Вас партыя на подзвігі пазвала,
І к подзвігам вы з гонарам прыйшлі.
Аб вашых подзвігах палі гамоняць,
Аб вашых подзвігах бары-лясы шумяць,
Вітаю вас я, родныя, сягоння,
Жывіце дваццаць пяць разоў
Па дваццаць пяць гадоў!



 
[1945]

Іншыя творы: Якуб Колас