Малітва Бахусу

Якуб Колас

О, Божа Бахус! Колькі дзён
На губе не было дабра твайго ні крошкі!
Ты доктару ўнушы, каб ён
Дароў тваіх мне ўзычыў трошкі.
 
Я аслабеў: мае крыві
Шмат высмакталі пʼяўкі.
Я ж доктару скажу: жыві
І для яго і для мае папраўкі!



 
Кастрычнік 1954

Іншыя творы: Якуб Колас