Мае пажаданні

Якуб Колас

Выконваю грамадскі МНР наказ:
Алеся родная, віншую Вас!
 
Дай Божа, гэты год
Пражыць Вам без турбот,
Вясёлкаю расці,
Гваздзічкай белаю цвясці,
Што ў вусці каля дуба,
Ды пакахаць мяне, – Якуба!
 
Алесь, апошні мой прамень!
        Сто раз
Цалую Вас
У гэты дзень!



 
3/І 1947

Іншыя творы: Якуб Колас