"Паэзіі перлы ў «Арбатском» альбоме..."

Якуб Колас

* * *
 


Паэзіі перлы ў «Арбатском» альбоме,
        Як росы на сонцы, блішчаць,
І кожны, хто піша, на лад свой гамоніць,
Сваю пакідае пячаць.
 
Ташкенцкае сонца не вечна нам свеціць,
Рассыплемся мы, хто куды,
І час быстрацечны пазносіць, як смецце,
Ташкенцкія нашы сляды.
 
І толькі ў альбоме для нашай уцехі
        Арбат захавае наш след,
Як нейкія цьмяныя, чэзлыя вехі
Дарожкі і сцежачкі ў свет.



 
23/VIII 1942

Іншыя творы: Якуб Колас