Глебку

Якуб Колас

Паехаў, Пятруська, ты на прэмʼеру
        У Беласток.
Што ты там без сала, паверу
        Табе я, каток.
Варочайся, браце, да дому
        І не круці.
Пашлі ты тэатр свой к ліхому
        Наешся куцці.
Без жадных, браток, дэкарацый
                Ідзі на ражок
І плюнь ты, мілы мой браце,
        На Беласток.
На чорта табе тая слава.
        Мілы мой друг?
Сядзі ты лепш дома, ей права,
        О, мой драматург.



 
[1946–1953]

Іншыя творы: Якуб Колас