Стогі

Якуб Колас

Ой вы, стогі высокія,
Дзябёлыя стогі!
Вас не згледзіш, далёкія,
Не злічыш з дарогі!
 
І люблю я вас, стажочкі,
Вежы лугавыя!
Пазаймалі вы грудочкі,
Як дубы старыя.
 
Я бы болей вас любіў,
Каб не пан нягодны
Вас, стажочкі, накасіў,
А мужык галодны.



 
1906–1907

Іншыя творы: Якуб Колас