Старому парадку

Якуб Колас

Ой, стары парадак,
Як ты назаляеш!
Тузаеш ты, ломіш,
Скуры з нас здзіраеш.
 
Здзекуешся з нас ты,
Гнеш ты нас бясконца,
Праз цябе не бачым
Ні дабра, ні сонца.
Каб табе ж ніколі
Не было спакою,
Каб цябе ганялі
Бруднаю мятлою!



 
[1909]

Іншыя творы: Якуб Колас