А. А. К.-Я.

Якуб Колас

Хвілінку за хвілінкай
Адлічвае мне час.
Баюся я: Былінка
Наробіць выкрутас.
 
Ой, многа ў ёй задору,
Буянства, шырыні!
Прастору ёй, прастору,
І ўся яна ў агні!
 
І ўсё ж калі «ў тумане»
        Алеська што і ўтне,
Былінка мая гляне
У бок мой і ўздыхне.



 
(Так хоча, так спадзяецца дурань.)
 
Жадаба
6/ХІ 1946

Іншыя творы: Якуб Колас