Доктару Лі-ор-чу

Якуб Колас

У святым стацыянары
Малюся я ўжо трэці раз.
Пашлі мне, Божа, добры час,
Ажыццяві ты мае мары.
 
А мару я аб той хвіліне,
Калі «амброзіі» прыму.
Хвала і чэсць будзе таму,
Хто мне ў флакончык трошкі ліне.
 
О, доктар мой! ці давядзецца
        Цябе маліць чацвёрты раз!
Пачуй, пачуй жа мой галас,
Няхай табе Бог усміхнецца.



 
Побыт,
11.05.1954–17.05.1954

Іншыя творы: Якуб Колас