Сталінская Канстытуцыя

Якуб Колас

Разгарнуў магутна раме
Край наш сталінскаю воляй.
Шмат чаго здабыта намі,
А здабудзем яшчэ болей.
 
Пройдзен шлях вялікі, трудны;
Мы — на радасным прывале,
На тым сходзе мнагалюдным,
Дзе лунае імя Сталін.
 
Ў нашым сэрцы гэта імя,
І на нашых вуснах — Сталін.
Свет законы яго ўспрыме,
Як людскіх свабод скрыжалі.
 
Не было нідзе спрадвеку
У жыцці такіх прагалін,
Дзе б пашану чалавеку
Аддавалі так, як Сталін.
 
Правадыр наш, добры геній!
Праз вякі, праз часаў далі
Усім новым пакаленням
Сімвал шчасця будзе — Сталін.



 
[1936]

Іншыя творы: Якуб Колас